Дзень Дуэлі

Валерий Николаевич Гапеев

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Гэтае невялікае мястэчка з насельніцтвам недзе ля 20 тысяч чалавек знаходзілася не тое што ўбаку ад чыгунак і аўтатрас, але ўбаку ад дарог добрых і ўсякіх. У мяне засталося два тыдні адпачынку, і я выпраўляўся ў сваю апошнюю перад кабінетнай працай над дысертацыяй этнаграфічную паездку – у ваколіцах мястэчка захавалася некалькі дробных вёсак, дзе льга было пачуць аўтэнтычныя спевы.

Выехаўшы з раніцы з Мінска, толькі надвячоркам я трапіў у мястэчка. Мясцовы гатэль аказаўся нечакана высокага ўзроўню: у прасторным, з высокімі столямі фае быў бар, стаяў більярдны стол. Жанчына гадоў сарака за стойкай была апранутая ў густоўную форму. Кошт аднамеснага нумара аказаўся прымальным, сам нумар уразіў мяне не беднасцю, але стыльнасцю. Унітаз быў цэлы і ззяў, ванна без іржы, краны працавалі спраўна, гарачая вада – ў наяўнасці. Гэта надало мне настрою. З асалодай памыўшыся, пераапрануўся і бадзёра спусціўся ўніз.

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
123,1 КБ
Добавлена