Мама
Скачать
Начало книги
...чаму не спрабуеце звесці рахункі з жыццём проста ў кабінеце з грозным партрэтам “жалезнага Фелікса” на сцяне?..
Мама. Горкі раман
З кнігі ўспамінаў “Мой маленькі Парыж”
— Што з табой?
Вялікая цёплая жаночая рука кранае мой лоб, гладзіць вочы, твар. Мама. Мне чатыры гады.
— Што з табой?
Мне блага. У мяне тэмпература. Мама кранае мой лоб.
Я - позняе дзіця. Мама нарадзіла мяне, калі ёй было 39 гадоў. Я потым пытаў яе, чаму так позна - рызыкуючы здароўем і жыццём, праз “кесарава сячэнне”. Яна адказала цвёрда:
— Баялася, што не будзе каму пахаваць.
Яна ўмела быць цвёрдай. Г эта было такое пакаленне.
Мая мама, Валянціна Іосіфаўна Фядута, нарадзілася 31 снежня 1925 года. Нарадзілася ў Г ародні. Дзед мой, Іосіф Тарасавіч, працаваў на тытунёвай фабрыцы вартаўніком;
бабця, Кацярына Карлаўна - санітаркай у лякарні. Іх заробку хапала, каб пракарміць пяцёра дзяцей, з якіх мая мама была старэйшай.
Я не паспеў толкам распытаць ні маму, ні, тым больш, бабцю Кацю, пра жыццё ў міжваеннай Гародні. Пра яе мне распавёў фатаздымак з зялёнага разваленага часам альбома. Маладая прыгожая чарнавалосая жанчына ў модным капялюшыку з вуалеткай, у паліто па варшаўскай модзе з каўняром з чарнабуркі - як належыць, з пыскай і лапкамі - стаіць побач з дзвюма акуратна апранутымі дзяўчынкамі - маімі цёткамі, Раяй і Г аляй. Так магла сабе дазволіць апранацца бабця Каця, санітарка, жонка фабрычнага вартаўніка. Я памятаю яе ў старасці, пенсіянеркай, - там, у Савецкай Беларусі, ёй было ўжо не да чарнабурак.
- Жанр
- Проза
- Язык
- uk
- Размер FB2
- 71,8 КБ
- Добавлена