Обложка книги «Жэтон на метро»

Жэтон на метро

Андрей Михайлович Федоренко

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Бывае, тое, што здавалася вечным, прамільгне за адно чалавечае жыццё, а падзенне знічкі расцягнецца на тысячагоддзі; ад з'явы нібыта глабальнага маштабу з часам у гісторы не застаецца і следу, і наадварот, якаясь драбяза, узніклая на пустым месцы, пакрысе пачынае павялічвацца, разрастацца, раскручвацца, уцягваючы ў сваю арбіту ўсё новых і новых людзей, заблытваючы іх, ператасоўваючы і прымушаючы рабіць самыя неверагодныя ўчынкі... Так думаў паэт Віктар Рак (псеўданім), які ў расшпіленай белай сарочцы, у шортах, з кубкам кавы ў адной руцэ і з тонкай цыгарэтай у другой стаяў на сваёй зашклёнай, шырокай і доўгай, амаль летні кабінет, лоджы, каля расчыненай створкі вакна і пазіраў на нязвыкла ціхі дворык. Было тое сямнаццатага ліпеня дзве тысячы сямнаццатага года (амаль усе крымінальныя гісторы пачынаюцца з пратакольнай даты, і гэтая не выключэнне), у пятніцу, у дзевяць вечара.

З вышыні шостага паверха відаць была лаўка каля пад'езда, рабіна з аранжавымі, рана паспелымі ягадамі, дзве дарослыя бярозы і дзве маленькія, падвязаныя да калкоў. Машын мала — людзі перад выхаднымі паз'язджалі ў вёскі і на дачы. На прастакутніку аўтастаянкі застыў у пакорлівым чаканні, на спушчаных колах, і яго, Рака, старэнькі Volkswagen Passat, на якім ён даўно не ездзіў. Чорная дарожка асфальту коса перасякала зялёны газон, у канцы дзіцячай пляцоўкі, пустой цяпер, закручвалася правільнай дзявяткай, абгінаючы нерухомыя арэлі і пясочніцу з забытым ярка-чырвоным вядзерцам. Удзень быў дождж, пазбіваў з травы і з дрэў пылок, які цяпер жаўцеў уздоўж бардзюраў і каля ліўнёвак. Ад зямлі падымалася дрыготкая пара. Пахла вымытым лісцем і мокрай травой. Вечаровае сонца хоць і схавалася за суседні дом, але нават нябачнае — свяціла, і паветра было сіняватым, як лёгкі туман ці смуга.

Читать дальше →

Жанр
Проза, Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
584,6 КБ
Добавлена