Вандроўка

Андрей Михайлович Федоренко

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасэ за столікам каля в’етнам­скай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным страўнікам і з лёгкай душою, сядзеў, курыў, расшпіліўшы куртку, паклаўшы на столік побач з попелкай шапку і пальчаткі (жонка б за гэта не пахваліла – кепская прыкмета).

Зіма, снежань, хутка Новы год, а ні снегу, ні марозу. На дрэвах сям-там жоўтае лісце. Пакуль ён абедаў, яшчэ больш пацяплела, нават нейкая пазнака сонца прабілася: не так было відно, колькі ўгадваўся яго дыск, прасвечваў праз смугу аранжава-апельсінавым святлом. Збоку, на газоне, свяцілася блакітная сінтэтычная елачка, пад якой стаялі два пузаценькія лялечныя Санта-Клаўсы – у чырвона-белых кажушках і шапачках, з белымі бародамі; адзін звычайны, падобны на нашага Дзед-Мароза, другі – негр; для поўнай еўраталерантнасці не хапала яшчэ аднаго – жаночага полу.

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
50,6 КБ
Добавлена