Сцэнарыст
Скачать
Начало книги
Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: “FilmBell”, што значыла – фільм прыгожы; падвойная італьянская “эл”, на думку маркетолагаў, прыўносілі сюды павевы вялікага Феліні.
Аднак неўзабаве высветлілася, што, акрамя гэтай сімпатычнай, па прынцыпе інверсіі створанай назвы, дзве ўстановы нічым не адрозніваюцца, а падобныя адна да адной як дзве кроплі вады ці вось, як Оля і Яло. Абедзве мелі аднолькавую штатную структуру, адну і тую ж матэрыяльна-тэхнічную базу (так званы Смалявуд), для абедзвюх асноўнай крыніцай існавання з’яўляліся сумесныя руска-беларускія праекты.
- Жанр
- Проза, Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 552,2 КБ
- Добавлена