Плата (на белорусском языке)

Стенли Эллин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Чацвёра на борце "Бялiнды II" сачылi за верталётам берагавой аховы, якi са стракатаннем ляцеў у паўднёвым кiрунку, патрулюючы ўзбярэжжа Маямi-Бiч.

- Зручная штучка, - сказаў Бродэрык, а Ейц, як заўсёды, падтакнуў шэфу.

- Вельмi зручная.

- Гледзячы для чаго, - кiсла заўважыў Дэл i зiрнуў на Чэпi, якi адмоўчваўся.

Бродэрыку i Ейцу было гадоў па сорак пяць, абодва - мажныя, з жыватамi, якiя выпучвалiся пад марскiмi кiцелямi. Чэпi i Дэлу крыху за дваццаць. На стройных фiгурах - толькi плаўкi. Бродэрык скоса зiрнуў падобнымi на шкляныя колеру кукурузнага вiскi вачыма на гадзiннiк.

- Трыццаць пяць хвiлiн. Мiнулы раз было трыццаць тры. Для большай пэўнасцi хай будзе нават паўгадзiны. - Ён абвёў позiркам зверху ўнiз постаць Чэпi. - Ты ўпэўнены, што паспееш за такi час?

- Паспею, - адказаў Чэпi i зноў пачаў тачыць лязо складанага нажа аб камень, якi Бродэрык адшукаў недзе на вельбоце. Лязо, даўжынёй дзесяць сантыметраў, было падобна на лязо паляўнiчага нажа.

Читать дальше →

Жанр
Детективы
Язык
be
Размер FB2
22,7 КБ
Добавлена