Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Стенли Эллин, Патриция Хайсмит, Дэшил Хэммет, Вит Мастерсон, Эдгар Аллан По, Холи Рот, Рекс Тодхантер Стаут, Эрл Стенли Гарднер, Патрик Квентин, Эдвард Д. Хох

Серия: Агюст Дзюпэн, книга 1

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Адметныя асаблівасці розуму, якія адносяцца да аналітычных, самі па сабе амаль не паддаюцца аналізу. Мы мяркуем аб іх толькі па рэальных выніках. Прынамсі, мы ведаем, што тым, хто валодае аналітычнымі здольнасцямі, асабліва калі чалавек надзелены гэтымі якасцямі шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крыніцай самай шчырай радасці.

Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваімі фізічнымі здольнасцямі, з захапленнем выконваючы практыкаванні, у час якіх дзейнічаюць мышцы яго цела, аналітык ганарыцца сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьці розгадваць і разблытваць. Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца яго талент. Такі чалавек захапляецца загадкамі, рэбусамі і крыптаграмамі, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень праніклівасці, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынікі, народжаныя самой душой і сутнасцю метаду, на самай справе здаюцца суцэльным патокам інтуіцыі.

Читать дальше →

Жанр
Детективы
Перевод
Владимир Григорьевич Счастный
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1993
ISBN
5-340-00944-0
Язык
be
Размер FB2
895,3 КБ
Добавлена