
Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя
Скачать
Начало книги
Абыякавае сонца хілілася на захад. І хаця грэла яно ўжо не на поўную моц, але свяціла яшчэ па-ранейшаму ярка, хіба што цені сталі даўжэйшымі пад сонечным нахілам. Антон Хлюдзінскі павярнуўся ў вузкім музейным пакойчыку, застаўленым не столькі экспанатамі, колькі кнігамі, тэчкамі з дакументамі, фотаальбомамі, што займалі ўсю вольную прастору, у якую маглі ўплішчыцца. Яны былі і ў дзвюх хісткіх шафах, падпертых знізу для ўстойлівасці драўлянымі цурбачкамі, і на некалькіх палічках на сценах, і, натуральна, на адзіным у пакоі нешырокім стале. Нават на падлозе ляжалі два стосікі шэрых тэчак, якім больш нідзе не знайшлося месца.
Вядома ж, не кнігі становяцца самымі заўважнымі музейнымі экспанатамі – што з іх за карысць для наведніка, які подбегам пройдзе ўздоўж выстаўленых аскабалкаў даўніны, не змытых плынню часу? Нават самы цікаўны наведнік музея зможа пабачыць толькі вокладку кнігі альбо нейкія яе старонкі. Але Хлюдзінскі любіў менавіта кнігі, старонкі якіх з часам нібы танчэлі, станавіліся шорсткімі навобмацак, пагражаючы паламацца ад неакуратнага абыходжання. Гэтыя выпетралыя ад часу старонкі і цяжкія ціснёныя вокладкі дарылі яму ні з чым не параўнальную асалоду.
- Жанр
- Исторический детектив, Современная русская и зарубежная проза
- Год написания
- 2017
- Издание
- ІП А.М. Янушкевіч, Мінск, 2017
- ISBN
- 978-985-7165-44-5
- Язык
- be
- Размер FB2
- 560,7 КБ
- Добавлена