Цікі

Питер Джойс

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— Я самы шчаслівы хлопчык у Афрыцы, — радасна сказаў сам сабе Цікі, — таму што заўтра пачынаюцца мае вялікія прыгоды.

Хлопчыка вельмі хвалявала думка аб падарожжы, якое чакала яго, і аб усім новым, што ён убачыць.

Але калі Цікі акінуў позіркам маленькую, залітую сонцам афрыканскую вёсачку, дзе ён пражыў усе свае адзінаццаць гадоў, да пачуцця радасці прымяшаўся смутак. Давядзецца развітацца з многім, што ён любіў.

А пачалося ўсё на мінулым тыдні, у той дзень, калі Кафундзі, іх школьны настаўнік, атрымаў ліст з Вялікага Горада.

Вядома, усе адразу ж даведаліся пра гэтую падзею, бо да іх рэдка прыходзілі пісьмы, а калі хто іх атрымліваў — уся вёска ходырам хадзіла.

— Я павінен прачытаць ліст у цішыні, — важна прамовіў Кафундзі, — і каб ніхто мне не перашкаджаў, — дадаў ён і з пісьмом у руцэ накіраваўся ў пустое школьнае памяшканне.

Але неўзабаве вакол школы ўсё ж сабраўся невялікі натоўп: старыя мужчыны, жанчыны, некалькі дзяцей. Усё астатняе насельніцтва вёскі пайшло ў поле сеяць маіс.

Читать дальше →

Жанр
Детская проза: приключения
Перевод
Сямён Дорскі
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1977
Язык
be
Размер FB2
184,6 КБ
Добавлена