Вечар
Скачать
Начало книги
Васіль.
Ганна.
Гастрыт.
Нашы дні.
Шэрая раніца. Сонца яшчэ спіць. Недзе далёка самотная зязюля лічыць некаму гады. Нястройны і яшчэ нясмелы птушыны хор і смелы ўрачысты покліч «ку-ка-рэ-ку-у-у-у» абвяшчаюць усёй вёсцы, што надышоў новы дзень. Павольна-павольна з-за вугла сваёй хаты выходзіць Васіль з вядром. Высокі, худы, нетаропкі ні ў рухах, ні ў словах, ні ў думках.
Васіль (пазіраючы за сад). Уставай, уставай ужо… Ранак выдаўся сцюдзёны, у свеце неспакойна, прэзідэнты шалеюць… Плюнь на ўсё і прачынайся… І сёння трэба жыць. З табой, з зямлёю і з людзьмі… Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта… Бягуць, едуць, ляцяць… Ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем — ліха нас ведае… (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду.) Як у чыгунку жывём! Аж бурбалкі, аж пара прэ… Немаведама хто толькі гэту поліўку сёрбаць будзе, калі яна ўрэшце зварыцца… (Дастаў вядро, пераліў у сваё, аднёс у бок ад калодзежа, выліў на зямлю.) Гэта на тваю хату, Сёмка… (Вяртаецца, зноў пачынае даставаць ваду.) Як паспакайнець? Няма спакою, і дабрыні не знойдзеш… Дабрыня ціхая… (Дастаў вядро, пераліў, аднёс, выліў.) А гэта на тваю хату, Іван… (Вяртаецца, зноў дастае ваду.) Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць… Раз'ехаліся ўсе… А калодзеж жывы павінен быць… З яго чэрпаць трэба, каб і вада жывой была… Во я і выбіраю яе штодня… За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына… (Аднёс вядро, выліў.) На тваю хату, Пятрок… Ах, дзеткі, дзеткі… Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць, дакажуць, што Іуда некалі добрую справу зрабіў… Усё могуць.
- Жанр
- Драматургия
- ISBN
- some
- Язык
- be
- Размер FB2
- 122,2 КБ
- Добавлена