
Пялёсткі
Скачать
Начало книги
У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач з брусельскімі карункамі найдзіўнейшыя ядвабныя індыйскія тканіны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталі... У цэнтры гэнае цікавае і багатае вітрыны стаяў адзін сціплы малюнак, які ўсім сваім выглядам паўтараў спрадвечную ісціну: марната марнаты і ўсялякая марната... На гэным малюнку мастак намаляваў асенні сад, а на пярэднім плане - клумбу кветак, злева - частку тэрасы дома. Кветкі на клумбе адцвіталі, абсыпалі на дол пялёсткі. На некаторых кветках пялёсткі яшчэ зіхацелі ў сонечным праменні, на іншых іх не засталося зусім. Перад клумбаю стаяла двое людзей у гадах - Ён і Яна. На Ім шынель без пагонаў, на Ёй старамоднае, на погляд сучаснікаў, паліто. На галаве - капялюшык з вуалеткай. Яны, так адчувалася, маўчалі, але гэтае маўчанне было такое красамоўнае! Памаўчалі і мы. Першы загаварыў я.
- Жанр
- Проза
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 1973
- Язык
- be
- Размер FB2
- 555,8 КБ
- Добавлена