![Обложка книги «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]»](https://knigi.app/books-data/covers/434/434598.jpg)
Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]
Скачать
Начало книги
Усё, што чытаць ні даводзіцца,— уголас чытаю. Так лепей мае шары і паўшаркі ўсмоктваюць рэчывы спажыўныя інтэлекту чужога. Чытаць уголас нават выгодна — усё адно як у сябе на кухні размаўляеш з некім, а частаваць таго, некага, не трэба. Верце майму вопыту акулярнаму — усё дазволенае і ўсё забароненае ўголас добра чытаецца.
Задзярыце голаў на мой паверх высокі. Усе вокны патушаныя, а маё на кухні, як памідор пераспелы,— чытаю і на гадзіннік не гляджу. А ў вакно толькі тады ўлуплюся, калі ў фортачку плюнуць захочацца.
Плюну гэта я, парадуюся, як ляціць маё плюнутае ўніз,— проста на святло ліхтара філармоннае, і зноў за чытанне хапаюся. Ляпаю языком няўтомным, то ў адну сківіцу таўку, то ў другую. Не маўчу — уголас чытаю.
I вось неяк, вечарам чыхірным, калі дачытаў не што-небудзь, а літаратуру забароненую і, храбуснуўшы ўсімі касцякамі анатомнымі, пацягнуўся губамі прымоўклымі да фортачкі чыстае, каб запусціць плевача паэтычнага, гэта значыць, каб адпачыць з пырскам, і такі запусціў, і мой плявач паэтычны паляцеў у бязносую морду ліхтаровую,— у тое ж імгненне самае з-пад вакна майго машына ад'ехала: жоўтая, з антэнай на дашку і лямпай сіняю, амаль такою, якой грэюць вушы застуджаныя.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 1992
- ISBN
- 5-340-01194-1
- Язык
- be
- Размер FB2
- 287,2 КБ
- Добавлена