Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
Скачать
Начало книги
Аўтобус Мінск—Буднікі спыніўся на цэнтральнай плошчы, людзі высыпалі на вуліцу, як пчолы з вулля, панавала мітусня: хто браў свае рэчы з багажных камераў, хто ўжо абдымаўся са сваімі, што чакалі прыезджых, пачыналіся роспыты, чуліся радасныя галасы вітання.
Янку і Рагнеду ніхто не сустракаў. Яны забралі свой чамаданчык, гаспадарчую сумку, трохі пастаялі, як бы даючы ўлегчыся хваляванню, якое турбавала іх усю дарогу: Рагнеду больш, а Янку менш — і паволі пайшлі па вуліцы, кіруючыся туды, дзе жыла Рагнедзіна матка. Яны былі ў гэтым райгарадку летась восенню, прыязджалі на пару дзён як бы ў адведкі, бо тады яшчэ толькі сышліся: Янка і яго новая жонка Рагнеда. Яны былі землякі, вучыліся пасля вайны ў адной школе, але пасля сканчэння дарогі іх разышліся. I мо нават таму, што Рагнеда скончыла школу на год раней за Янку і адразу на першым курсе інстытута выскачыла замуж. Для яго яна ўжо была страчана назаўсёды, як ён лічыў, і будаваў сваё жыццё з папраўкаю на гэтую страту. Скончыўшы універсітэт, ён застаўся працаваць у Мінску, хоць пра гэта нават і не марыў, жыў на прыватнай кватэры, потым ажаніўся, пайшлі дзеці. Мінск — горад вялікі, чалавек у ім — як тая іголка ў стозе сена. Яны згубіліся адно для аднаго на шмат гадоў, нават дзесяцігоддзяў, хоць потым аказалася, што яны жылі на блізкіх вуліцах. Імклівая рака жыцця вымчала іх і панесла — нібы яны плылі кожны на сваёй крызе ці плыце — і тут раптам стукнуліся ці сутыкнуліся — і пазналі адно аднаго: дык мы ж землякі, і не толькі...
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 862,5 КБ
- Добавлена