Обложка книги «Камень з гары»

Камень з гары

Владимир Максимович Домашевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Цяпер Драгун ужо каяўся, што распачаў усю гэтую гісторыю з пераменай работы. Сядзеў бы сабе паціху, рабіў бы тое, што скажуць,— і неяк бы жыў. Не думалася, што давядзецца гэтулькі патраціць нерваў. Яшчэ яго шчасце, што выдавецтвы пад адным дахам: перайшоў з аднаго паверха на другі, спытаў каго трэба. Няма — то можна адкласці на другі раз. І ён хадзіў — раз ці два ў тыдзень, нібы незнарок, а так сабе, без дай прычыны. Пакуль што воз не кранаўся з месца, хоць Драгуна збольшага ведалі. Ведаў сам загадчык рэдакцыі Гушчынскі і галоўны рэдактар Шахоўскі. З галоўным рэдактарам Драгун некалькі разоў сутыкаўся па рэдакцыйных справах: Шахоўскі быў адным з аўтараў падручніка для школы, і Драгун кожны год вясною прыносіў Шахоўскаму вычытваць карэктуру яго артыкула. З гэтых кароткіх сустрэч, а таксама з гутарак са знаёмымі, якія працавалі ў суседнім выдавецтве, Драгун ведаў, што Шахоўскі, нягледзячы на сваю павольнасць, флегматычнасць,— вельмі ўдумлівы і прынцыповы чалавек, які ніколі не пакрыўдзіць слабога, не саступіць нахабніку і не пойдзе супроць уласнага сумлення. Але якое гэта мела дачыненне да Драгуновага лёсу? Шахоўскі, здаецца, нічога не ведаў пра Драгуна — хіба толькі тое, што ён працаваў рэдактарам у школьным выдавецтве.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
ISBN
some
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена