Обложка книги «Олівер Твіст»

Олівер Твіст

Чарльз Диккенс

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне.

Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску.

апавядае пра месца, дзе нарадзіўся Олівер Твіст, і пра абставіны яго нараджэння

У адным горадзе, які са шматлікіх прычын лепш не называць і якому я не надам аніякага выдуманага наймення, знаходзіцца будынак, які ёсць амаль ва ўсіх гарадах, як вялікіх, так і малых, — працоўня. У гэтай працоўні ў той дзень і час, называць якія мне няма патрэбы, бо гэта не мае аніякага значэння для чытача на дадзенай стадыі апавядання, нарадзіўся смяротны, імя якога папярэднічае першаму раздзелу.

Яшчэ доўгі час пасля таго, як прыходскі доктар прыняў яго ў гэты сумны і тлумлівы свет, было досыць сумнеўным, ці выжыве дзіця наогул, каб насіць нейкае імя; у горшым выпадку гэтыя ўспаміны ніколі не выйшлі б у свет, а калі і выйшлі б, дык мелі б некалькі старонак і, дзякуючы гэтай найкаштоўнейшай іх перавазе, былі б найбольш кароткім і праўдзівым узорам жыццяпісу з усіх, што калі-небудзь захаваліся ў літаратуры любога часу ды любой краіны.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Перевод
Яўген Бяласін
Язык
be
Размер FB2
1,6 МБ
Добавлена