
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Скачать
Начало книги
З самага ранняга дзяцінства я больш за ўсё на свеце любіў мора. Я зайздросціў кожнаму матросу, які выпраўляўся ў далёкае плаванне. Гадзінамі выстойваў я на марскім беразе і, не зводзячы вачэй, разглядаў караблі, якія праходзілі паблізу.
Маім бацькам гэта вельмі не падабалася. Бацька, стары хворы чалавек, хацеў, каб я быў важным чыноўнікам, служыў у каралеўскім судзе і атрымліваў вялікія грошы. А я марыў пра марскія падарожжы. Мне здавалася найвялікшым шчасцем вандраваць па морах і акіянах.
Бацька здагадваўся, што ў мяне ў галаве. Аднойчы ён паклікаў мяне да сябе і злосна сказаў:
— Я ведаю: ты хочаш уцячы з роднага дому. Гэта вар'яцтва. Ты павінен застацца. Калі ты застанешся, я заўсёды буду добрым бацькам, але не чакай дабра, калі ты ўсё-такі надумаешся ўцячы! — Голас у бацькі задрыжаў, і ён ціха дадаў: — Падумай пра сваю хворую маці… Яна не вытрымае разлукі з табою.
У вачах у яго заблішчалі слёзы. Ён любіў мяне і хацеў мне дабра.
- Жанр
- Путешествия и география
- Перевод
- Алена Васілевіч
- Оригинальное название
- Robinson Crusoe
- Издание
- Юнацтва, Мінск, 1994
- ISBN
- 5-7880-0764-Х
- Язык
- be
- Размер FB2
- 3,2 МБ
- Добавлена