
Зачараваная хатка
Скачать
Начало книги
Жыў сабе адзін чалавек, на прозвішча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён удавец і жыў адзін са сваёю дачкой, якую клікалі Разалі.
Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялікі дом, а вакол дома цудоўны сад, дзе Разалі магла гуляць, колькі хацела.
Бацька выхоўваў дачку з ласкаю і любоўю, але вучыў заўжды і ва ўсім яго слухацца. Ён забараняў Разалі задаваць недарэчныя пытанні ці прасіць, каб ён расказаў пра тое, што, на яго думку, не павінна яе цікавіць. Праз вялікі клопат і добры догляд яму ўдалося амаль цалкам пазбавіць дачку такой, на жаль, частай заганы, як залішняя цікаўнасць.
Разалі ніколі не выходзіла з сада, абнесенага высокім мурам, і нікога, апроч свайго бацькі, ніколі не бачыла. Слуг у іх у доме не было, але ўсё тут рабілася нібыта само сабой. Таму ў Разалі заўжды было ўсё, што ёй было трэба: і адзенне, і кніжкі, і прылады ды ніткі на вышыванне, і цацкі. Бацька выхоўваў яе сам, і Разалі (хоць ёй было ўжо амаль пятнаццаць гадоў) зусім не сумавала і не думала нават, што магла б жыць іначай, сярод іншых людзей.
- Жанр
- Сказки зарубежных писателей
- Перевод
- Зміцер Колас
- Издание
- Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Мінск, 1992
- ISBN
- 5-86952-001-0
- Язык
- be
- Размер FB2
- 257,8 КБ
- Добавлена