
След ваўкалака
Скачать
Начало книги
У порубе сядзелі трое. Старэйшы, бацька, быў прыкаваны ланцугом да цёмнай дубовай сцяны. Ланцуг быў кароткі, усяго тры-чатыры локці, і, калі бацька ўздымаў рукі, каб памаліцца або ўзяць карчажку з вадою, цяжка, пагрозна грымеў. На шыю бацьку быў уздзеты цесны жалезны абруч, да якога мацаваўся ланцуг, і сынам, асабліва малодшаму, Расціславу, здавалася ў змроку поруба, што не ланцуг, а жахлівая чорная гадзюка абвіла бацьку і душыць яго, смокча цёплую кроў з шыі. Сыноў не закавалі ў жалезы, і Расціслаў разам са старэйшым сваім братам Барысам час ад часу па склычанай халоднай саломе падпаўзаў да бацькі, гладзіў ягоны ланцуг. Расціслаў, як маладзейшы і мякчэйшы сэрцам, хукаў на тыя месцы, дзе ланцуг асабліва пякуча ўядаўся ў жывое цела, і пытаўся:
— Дужа баліць табе, бацька?
— Я мужчына, і ў мяне цвёрдая выя. Яна не баіцца жалеза, — адказваў князь Усяслаў.
Усе трое змаўкалі і прагна прыслухоўваліся да няясных слабых гукаў жыцця, што, адцзеленае тоўстымі дубовымі бярвеннямі поруба, кіпела на шумлівых вуліцах і плошчах стольнага Кіева.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мінск, 1994
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,1 МБ
- Добавлена