Стрэл дуплетам (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
Ужо сцямнела, калi Юзюк вяртаўся з палявання. Не пашанцавала яму сёння, i ад гэтага на душы было мутарна. Ведаў, што ў хаце галеча-пустэча i посны булён можна затаўчы толькi дзiчынай - хоць птушкай, хоць зверам. Але i дзiчына не дурная, яна самахоць у гаршчок цi на патэльню не скоча.
Да хаты заставалася зусiм блiзка - апошнi паварот лясной дарогi - i дома.
Перад самым паваротам Юзюк насцярожыўся - вуха ўлавiла шоргаты i сапенне. Ён спынiўся i падаўся ўсiм целам наперад, углядваючыся ў шэрань змяркання, якая размазвала ўсё i паглынала. На дарозе нешта вялiкай плямай корпалася i краталася.
Дзiк! - мiльганула маланкай здагадка.
Юзюк лiхарадкава сарваў з плячэй двухстволку, памятаючы, што ў ствалах буйная, якраз на дзiка, карцеч, ускiнуў ружжо, прыцэлiўся i бабахнуў. Сэрца тахкала так моцна, што стрэл падаўся цiхiм i бяскрыўдным, як пляскат далоняў. Порах быў бяздымным, i Юзюк з радасцю ўбачыў, што дзiк на месцы, - значыцца, не прамазаў.
- Жанр
- Научная фантастика
- Язык
- be
- Размер FB2
- 17,9 КБ
- Добавлена