Обложка книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Генрих Вацлавович Далидович

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Маладыя мае гады прыпалі на сярэдзіну трыццатых. Сказаць шчыра, я добра не ведаю, што гэта такое — юнацтва. Калі табе няма дзесяці? Альбо калі пятнаццаць? Васемнаццаць? Ці трыццаць? У сярэдзіне трыццатых гадоў мне перавальвала за дваццаць, быў я па-сялянску рослы i дужы, вучыўся на педагагічным факультэце універсітэта i ў адзін дзень ранняй i халоднай вясны...

Цяпер, калі мінулася столькі лет i зім, не магу пэўна сказаць, дзе першы раз убачыў яе. Можа, у бібліятэцы, можа, у студэнцкай залі ці ва універсітэцкім дворыку — хутчэй за ўсё мімаходзь бачыліся ўсюды. Але добра помню, як пачалося наша знаёмства: у той дзень мы, выпадковая кампанія, гуртам пашыбавалі на новы i вельмі папулярны фільм «Цырк». Калі пасля сеанса пакідалі кінатэатр, дык выйшла, што мне выпала ісці ў адну дарогу, як кажу, з крыху знаёмай высакаватай i танклявай дзяўчынай у новых чорных боціках, у шыкоўным чорным вясеннім паліто, пад чырвоным заліхвацкім берэцікам i такога ж колеру некалькі разоў абгорнутым вакол шыі i завязаным на грудзіне шалікам. Ёй, гараджанцы, трэба было ісці на цяперашнюю вуліцу Карла Маркса, а мне — далей, за рэчку, як цяпер жартуюць, за «андатравы пасёлак», дзе я займаў пакойчык у далёкага сваяка.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1996
ISBN
985-02-0003-0
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена