Обложка книги «Апраўданне крыві»

Апраўданне крыві

Иван Гаврилович Чигринов

Серия: Плач перапёлкі, книга 2

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Маршавая нямецкая калона даўно ўжо ўступіла паўз Кандрусевічаву хату ў Верамейкі, а ў вёсцы мала хто свядома мог бачыць яе: амаль усё дарослае насельніцтва было ў Паддубішчы.

Першай згледзела немцаў старая бусліха, што адзінока і бездапаможна, нібыта падвешаная, стаяла на гняздзе каля могілак. Яна была дужа галодная, і наогул — жыла гэты год заўсёды ў закарэлым голадзе, бо рэдка калі злятала з бярозы на зямлю, каб пашукаць паміж травы ці край балота ежы, таму ў глыбокім трызненні нямецкая калона ўнізе яшчэ здалёку здалася ёй зварушлівай вужакай.

ІІ

— Ну вось, Зазыба, верамейкаўцы твае нарэшце паставілі скрозь віткі на полі, а скора ж разаруць, пабачыш, нанава межы, і тады зноў будзе як і даўней — кожны сваім дваром зажыве, кожны па сабе будзе. Словам, як і не было вашых дзесяці гадоў шчаслівага і заможнага жыцця!..

Так гаварыў тым часам Зазыбу — і як не ў самае вуха — Брава-Жыватоўскі, ідучы поплеч да крыніцы, дзе канаў у крывавай пене на тупкай лугавой сцежцы застрэлены лось. Чубар са свае сховы акурат убачыў тады паўзверх купчастага ядлоўцу: сапраўды, гэтыя два не спяшаліся бегчы, каб зірнуць, што раптам здарылася пасярод сухадолу; яны не паддаліся агульнаму настрою верамейкаўцаў, якія адразу пасля Рахімавага стрэлу сыпанулі з Паддубішча ўніз па схіле, — Брава-Жыватоўскі з Зазыбам ішлі, што завецца, нага за нагу, ажно здалёк нецярпліваму Чубару здавалася, што нават наўпрасткі пасля таго ўжо, як Брава-Жыватоўскі з Зазыбам збочылі з гуцянскай дарогі, яны ці не знарок падаўжалі сабе шлях, лішне старанна абмінаючы тыя папорканыя мясціны, дзе можна па нязграбнасці альбо спатыкнуцца аб сухую, пабітую мурашкамі купіну, альбо трапіць нагой у прыхаваную палявою травой выбоіну ці быдлячы капыт.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза, Проза о войне
ISBN
some
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена