Обложка книги «Тэатр у Слоніме»

Тэатр у Слоніме

Сергей Николаевич Чигрин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У маім хатнім архіве захоўваецца копія акта Слонімскага раённага краязнаўчага музея ад 30 верасня 1944 года, у якім пералічаны разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны слонімскія каштоўнасці. Сярод пералічаных скарбаў, якія зніклі са слонімскага музея, пад нумарам адзін запісана шахматная дошка з дзвюх палавінак з чорнага дрэва і слановай касці гетмана Льва Сапегі (XVI cт.). Дзякаваць Богу ў музеі да сённяшніх дзён захоўваецца Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года, перавыдадзены па-польску ў 1648 годзе. Гэта адзіны дакумент, які сёння нагадвае пра выдатнага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегу, які на працягу 47 гадоў быў старостам слонімскім і пакінуў значны след на зямлі Слонімскай.

Тыя, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, ведае, што ў лютым 1584 года Леў Сапега ў рангу пасла ВКЛ быў накіраваны ў Маскву да цара Івана IV, каб вырашыць шэраг памежных пытанняў і абмяняцца ваеннапалоннымі. Аднак пасольства часова затрымалі ў Мажайску, бо якраз у сакавіку 1584 года памёр Іван Грозны. Тым не менш, нашы паслы дабраліся да рускага цара Фёдара Іванавіча і былі ім прынятыя. Перамовы адбыліся на належным узроўні, падчас якіх было падпісана перамір’е, а Льву Сапегу ўдалося вызваліць каля 1000 ліцьвінаў. За ўдалую дыпламатычную місію Леў Сапега 2 лютага 1585 года атрымаў пасаду падканцлера Вялікага княства Літоўскага, а 20 ліпеня 1586 года атрымаў пажыццёва Слонімскае староства. Сюды ўвайшлі двары і маёнткі Слонімскага павета — Авішчы (Вітараж), Альба (Косаў), Востраў, Бароўка, Бацікі, Белавіца, Бліжня, Була, Бусячы, Вязавец (Вензавец), Дзярэўна, Езерніца (Азярніца), Здзетэль, Здзітаў Стары, Ількавічы, Ладэніца, Ласосна, Мерачоўшчызна, Палонск, Пярвалкі, Радванае, Ружаны, Сідараўшчызна, Шапякі, Явар.

Читать дальше →

Жанр
История, Культурология
Издание
Слонім, 2008
Язык
be
Размер FB2
389,5 КБ
Добавлена