Обложка книги «Родам са Слонімшчыны»

Родам са Слонімшчыны

Сергей Николаевич Чигрин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Знакаміты беларускі палітык, педагог і публіцыст Максім Бурсевіч нарадзіўся ў вёсцы Чамяры 9 жніўня 1890 года ў сялянскай сям’і беларусаў Тараса і Марыі. Сям’я была вялікая, таму адукацыю атрымаць удалося толькі яму і старэйшаму брату Андрэю, хлопцы закончылі Слонімскае двухкласнае вучылішча і настаўніцкую семінарыю ў Жыровічах.

Пасля заканчэння семінарыі ў 1910 годзе Максім паехаў да брата ў Ваўкавыскі павет. Можа, хацеў пераняць педагагічны досвед ці знайсці работу, але менавіта там сустрэў на хутары Тарасаўка дзяўчыну Апалінарыю Мацвееву, з якой ажаніўся. Да апошніх сваіх дзён яна была верным сябрам і памочнікам Максіма ў яго нялёгкім жыцці.

Адразу пасля вяселля пачалося іх вандроўнае жыццё. Спачатку ў 1911 годзе Бурсевіч з сям’ёй жыве і настаўнічае на Кобрыншчыне, потым — на Украіне. А ў пачатку 1922 года вяртаецца ў родныя Чамяры, дзе стаяла яшчэ бацькава хата.

У 1925 годзе, з дапамогай сваіх землякоў, Максім Бурсевіч адчыняе ў вёсцы прыватную беларускую школу. Але хутка школу закрылі. А Бурсевічу не дазволілі займацца педагагічнай дзейнасцю. Тым не менш, у сваіх Чамярах ён быў самым адукаваным чалавекам, таму прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці. “Пераважна збіраў моладзь, чытаў ёй і тлумачыў навіны і артыкулы з беларускіх левіцовых газет. Толькі многа гадоў пасля стала вядома, што ён гэтыя газеты не толькі прывозіў у вёску, але і пісаў у іх пад псеўданімам Чупрыновіч. Словам, ён быў адзіным у вёсцы адукаваным чалавекам, які карыстаўся вялікай пашанай у сваіх аднавяскоўцаў. Неаднойчы ён выступаў на нелегальных мітынгах, якія праводзілі ў вёсцы камуністы або камсамольцы.

Читать дальше →

Жанр
История, Биографии и мемуары: прочее
Издание
Слонім-Мінск, 2003
Язык
be
Размер FB2
253,1 КБ
Добавлена