Обложка книги «Пакліканыя на родны парог»

Пакліканыя на родны парог

Сергей Николаевич Чигрин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Новую кніжку Сяргея Чыгрына пранізвае ідэя паклінання. Зазначу, гэтае слоўца сёння набыло філасофскую шматзначнасць, куды шырэйшую, чым, скажам, панятак “прызванне”. Пакліканне на родны айчынны парог неўтаймаваных, непатаптаных сілаў, якія жывяць Бацькаўшчыну, не даюць ёй скалечана ўпасці на калені, пайсці на распыл... Пакліканне — не проста падзвіжніцтва, а яшчэ, як у дадзеным выпадку, і абвостранае, глыбокае вычуванне свайго Беларускага шляху, які не гібее ў балоце пагвалчэнняў, асіміляцый, звыродных рэжымаў дзякуючы таму, што век векам нараджае і збірае апантаных змаганцаў, яднае магутныя светлыя розумы з усіх жыццяздольных крынічных пластоў зямлі айчыннай. Постаці адметныя, душы як бы розныя, а “шлях іх быў адзіны”, як мовіла Ларыса Геніюш. Ці —як з перасцярогай пра “звадлівую ману” (што падбівае збочыць) сказана ў вершы Франука Грышкевіча:

Сяргей Чыгрын, аўтар гэтай кніжкі, — вядомы пісьменнік і журналіст, каранёвы нараджэнец і гадаванец Слонімшчыны, вылучае вышэйпрыведзеныя радкі, нібы крэда ўсіх пакліканых, відаць, таму, што і сам ужо не першае дзесяцігоддзе шчыруе, чуючы покліч у Айчыны, пранікліва ўглядаецца ў пазнакі памяці, канкрэтныя абліччы, вяртае да жыцця многіх няслушна прызабытых буйназначных асоб, пераважна слонімцаў, ды і тых, хто стаўся так ці іначай на ўсе часы моцна павязаны са слонімскай зямлёй, павязаны служэннем, гістарычнай доляй, а праз кроўныя дачыненні — кожны стаўся знакавай асобай у гісторыі усёй Беларусі.

Читать дальше →

Жанр
История
Издание
Беларускі кнігазбор, Менск, 2005
Язык
be
Размер FB2
344,4 КБ
Добавлена