Обложка книги «Мастак Антон Карніцкі»

Мастак Антон Карніцкі

Сергей Николаевич Чигрин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Горад Слонім быў заняты нямецкімі войскамі 26 чэрвеня 1941 года, дзе адразу палявой камендатурай стварыліся органы грамадзянскай улады, якія ёй падпарадкоўваліся і працавалі пад яе кантролем. У створаных мясцовых органах упраўлення амаль усе кіруючыя пасады спачатку займалі палякі. Але да беларусаў яны ставіліся не зусім лаяльна і пагардліва, асабліва да тых, хто сёды прыехаў з Усходняй Беларусі. У пачатку ліпеня 1944 года ў Слоніме быў прызначаны фельдкамендантам маёр Кіцына. Ён правёў рэарганізацыю мясцовай улады і прыцягнуў у яе органы грамадзян беларускай нацынальнасці. Замест “грамадзянскай стражы” была створана дапаможная паліцыя, якая ў асноўным складалася з беларусаў.

Палітычныя абставіны пры Польшчы і пры бальшавіках у Заходняй Беларусі да пачатку Другой сусветнай вайны асабліва не давалі магчымасці развіцця беларускім талентам. Беларус тады не мог атрымаць, напрыклад, адмысловае мастацкае асветы, не мог вывучыць той самай тэорыі мастацтва. Ён быў і заставаўся самавукам і толькі адзінкам удавалася неяк атрымаць адукацыю ў мастацкіх школах. Немцы, наадварот, гэтай справе не пярэчылі.

Читать дальше →

Жанр
Поэзия
Издание
Кнігазбор, Мінск, 2009
Язык
be
Размер FB2
110,9 КБ
Добавлена