Срэбная ружа (на белорусском языке)

Дориан Чекану

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У гэтую ноч у мяне расцвiла ружа. За адну ноч, зусiм нечакана, ды яшчэ якая! Яе срэбныя пялёсткi прамянiлiся таямнiчым святлом, абуджаючы пачуццё нейкага дабратворнага супакаення.

Я адчынiў акно, каб ружа магла дыхаць свежым паветрам. Ад лёгкага ветрыку яе пялёсткi трапяталiся, яны быццам струменiлiся, напаўняючы наваколле спакоем i цiшынёй.

Я паклiкаў жонку, каб яна таксама ўбачыла дзiвосную кветку:

- Сiльвiя!

Вiдаць, яна спала.

- Сiльвiя! - крыкнуў я. - Iдзi сюды! У нас расцвiла ружа!

Яна з'явiлася за спiною, зiрнула на маё стварэнне.

- Прыгожая.

Пазяхнула i пайшла з пакоя. Я праводзiў яе збянтэжаным позiркам. Жончына абыякавасць была незразумелая: ружа не проста цвiла, яна пульсавала, рухаючыся ў танцы пад гукi нейкай, адной ёй чутнай музыкi.

- Сiльвiя! - зноў паклiкаў я. - Не, ты паглядзi, якое хараство!

- Ну я ж сказала, што прыгожая.

- Ты толькi мiмаходзь зiрнула, а на такое трэба глядзець i глядзець!

Читать дальше →

Жанр
Проза
Язык
be
Размер FB2
6,7 КБ
Добавлена