Няхай жыве горад шчасця!
Скачать
Начало книги
— Зноў сыходзіш. Штодня адна ды адна. Замураваў у гэтых мурах — голасу чалавечага не пачуеш,—яна кажа, а вусны яе дрыжаць, у яе вачах я бачу надзею, надзею, што я паслухаюся яе і хоць сёння нікуды не пайду.
Тое, што я адчуваю да матулі ў гэты момант, пэўна, раней называлася шкадоба. Цяпер гэта прынята называць слязлівым сентыменталізмам або перажыткам змрочных часоў.
Яна стаіць у вітальні. Наўмысна прытупала са свайго пакоя да дзвярэй, каб неяк спыніць мяне. Схудалай рукой абапіраецца на сцяну. Да ейных ног туліцца пярэсценькі каток і паглядае вялікімі шэрымі вачыма на мяне, нібы і ён не хоча, каб я адыходзіў. Не, відаць, і сапраўды гэтае пачуццё раней называлася шкадобай. Мне нялёгка адчыніць дзверы і выйсці з кватэры. Мне шкада матулю. Мілая мая, колькі горкіх хвілін прынёс я табе. Ведаю, што ты маркотна пазіраеш у шэрае вакенца, згадваеш сваю маладосць і плачаш. Ведаю, што адзінае суцяшэнне ў тваёй адзіноце — пярзсценькі каток, якога я падабраў ля дому. Ты нязлосна пакрыкваеш на яго, калі ён разыдзецца і віхорам носіцца па пакоях. А калі скокне табе на калені і засне, накрыеш паедзенай моллю пуховай хустай і гладзіш яго і чакаеш, чакаеш мяне. I я не пайшоў бы зараз з дому, але...
- Жанр
- Фантастика:прочее
- Язык
- be
- Размер FB2
- 64,3 КБ
- Добавлена