Эстафета

Василь Быков

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ён упаў на забаранаваную мякаць агароднай зямлi, не дабегшы якiх дзесяцi крокаў да пасечанага асколкамi белага домiка з разбураным чарапiчным дахам — iхняга ўчарашняга арыенцiра тры.

Перад тым ён, iрвучы гiмнасцёрку, прадраўся праз калючы гушчар жывой загарадзi, у якой з самага ранку гэтага пагоднага красавiцкага дня гулi, варушылiся пчолы, i, акiнуўшы хуткiм позiркам рэдкi ланцужок постацей, што па свежа апрацаваных агародах беглi да ўскраiнных домiкаў, замахаў рукамi i праз стрэлы i выбухi крыкнуў:

— Прыняць улева, на кiрху!!!

Пасля прыгнуўся, неяк баднуў галавой у зухавата прыткнутай пiлотцы i, выпусцiўшы пiсталет, тыцнуўся тварам у цёплую мякаць зямлi.

Сержант Лемяшэнка ў той час, размахваючы аўтаматам, зморана трухаў уздоўж калючай, дбайна падстрыжанай зялёнай сцяны i ледзьве не наскочыў на свайго нечакана распластанага ўзводнага. Спярша ён здзiвiўся, што той гэтак недарэчна спатыкнуўся, нейкая няяснасць кораценька мiльганула ў свядомасцi, але затым усё стала на сваё месца. Лейтэнант назаўжды застыў, убiўшыся русавалосай галавой у пульхную зямлю, падкурчыўшы пад сябе калена левай нагi, выцягнуўшы правую, i некалькi пчол патрывожана мiтусiлiся над яго нерухомай прапацелай спiною.

Читать дальше →

Жанр
Проза о войне
Язык
be
Размер FB2
19,4 КБ
Добавлена