Обложка книги «Сярэбраная табакерка»

Сярэбраная табакерка

Змитрок Бядуля

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

З дзіцячых рук выслізнуўся і паляцеў угару вялізны, яркі, чырвоны шар. Ён астаўся вісець над лесам і называецца месяцам. У сінім моры неабсяжнай вышыні плылі золатагаловыя гускі-зоркі. Месцамі ў грудзях лясных змрокаў палыхала зялёнае ззянне. Цені смуглых хваін ляжалі на паплавах, дзе кожнае сцябло і травінка былі адглянцаваны паасобку. А воддаль, у бездані возера, колеру начнога неба, адсвечваўся партрэт месяца.

Была такая цішыня, быццам увесь свет чакаў чагосьці новага і незвычайнага, якое во-во з'явіцца немаведама адкуль. Як змораны касец, драмаў вецер. Не спалі адны камары. Здавалася, што не яны гудуць, а нецярплівы дзяцюк прабуе ціха, каб нікога не разбудзіць, толькі сёння купленую гітару, і цішыню глыбока драпае аднатонны гук:

Дзын-н... дзын-н-н... дзын-н-н-н-н...

У маленькай хацінцы, вокны якой былі расчынены, мірна вячэрала сям'я. У гліняных місачках дымілася на стале малочная зацірка. Бацькі клапатліва назіралі за тым, каб хлопчык і дзяўчынка не абліваліся ежай, каб пад сталом не малацілі адно аднаго дрыўлянымі лыжкамі. Малыя былі непаседлівыя, імпэтныя і вясёлыя і любілі забаўляцца заўсёды — трэба ці не трэба. Сядзець спакойна было для іх пакутай.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1977
Язык
be
Размер FB2
436,8 КБ
Добавлена