Выкраданне Чарадзея

Кир Булычев

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Хата спадабалася Ганне яшчэ здалёк, калі яна ішла запыленаю сцежкай уздоўж платоў, у зацені каранастых ліпаў, міма пасівелага ад старасці калодзежнага зруба, — ад моцнага парыву ветру ланцуг бразнуў аб пагнёную бакавіцу вядра… куры мітусліва ўступалі дарогу, як бы наракаючы на чалавечае нахабства… певень збочыў па-страявому, захоўваючы мужчынскую годнасць… бабулі, што сядзелі радком на прызбе, аднолькава прывіталіся і доўга глядзелі ўслед… вуліца была шырокая, раз'езджаная грузавікамі дарога вілася пасярод яе, як рэчка па даліне, парослай трыпутнікам і мяккай мурожнай травою.

Хата была яшчэ моцная, пад бляшаным, калісьці чырвоным дахам. Яна стаяла наводшыбе ад вёскі, на тым баку амаль перасохлага ручая.

Ганна спынілася на мастку, што перакінуўся цераз ручай: два бервяны, да іх прыбітыя ўпоперак дошкі. Побач брод — неглыбокая лужына. Дарога перасякала гэтую лужыну і ўпіралася ў расчыненыя насцеж дзверы пустога шэрага хлява з бярвенняў. Ад мосціка пачыналася сцежка, прабягала каля хаты і вілася па зялёным схіле пагора, да пляскатай вяршыні, якая была густа акрыта шапкаю цёмных дрэў.

Читать дальше →

Жанр
Научная фантастика
Перевод
Рычард Саматыя
Оригинальное название
Похищение чародея
Язык
be
Размер FB2
334,8 КБ
Добавлена