Обложка книги «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”.»

Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”.

Павел Булаты

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Пра тэму філаматаў нельга сказаць, што яна дасканала і вычарпальна даследавана. Галоўныя факты, ацэнкі, абставіны і акалічнасці “гучнага судовага працэсу” ў гістарыяграфіі добра вядомыя. Але ўсё ж агульны стан вывучанасці філамацкай справы дарэчы будзе ахарактарызаваць загалоўкам “Паданне пра філаматаў”, які трапна сфармуляваў К. Цвірка ва ўступным артыкуле да збору твораў “Філаматы і філарэты” (“Беларускі кнігазбор”, 1998).

Мы цудоўна ведаем пра ўзнёслыя памкненні, натхнёныя думкі, адданасць, ахвярнасць і пакутніцтва студэнтаў Віленскага ўніверсітэта… Да стварэння легенды і вялікай міфалагізацыі прычыніўся Адам Міцкевіч, які ў ІІІ частцы “Дзядоў” стварыў свайго роду канон філамацкіх вобразаў. А што па факце? Калі разбірацца, то і філаматы не такія ўжо ідэальныя і самаахвярныя героі, сенатар Навасільцаў не такі ўжо і крывасмок, Ян Янкоўскі не такі ўжо і падступны здраднік… За міфам, прычым міфам патрэбным, згубіліся сапраўдныя асобы, іх лёс. Гістарычныя факты жыцця затуманіліся створаным ідэальным вобразам, а некаторыя і зусім забыліся ў калектыўнай памяці. Якраз да аб’ектыўнай ацэнкі і навуковага апісання дэталяў філамацкага жыцця і лёсу герояў спрычыняецца ў сваіх даследаваннях літаратуразнавец, доктар філалогіі Аляксандр Фядута.

Читать дальше →

Жанр
Критика
Язык
be
Размер FB2
643,2 КБ
Добавлена