Обложка книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Дмитрий Яковлевич Бугаёв

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Яго пазнаеш здалёк: рухавая постаць, шпаркая хада, праніклівы позірк, імгненная рэакцыя, малады бадзёры голас, у якім чуецца захапленне жыццём, спагада і падтрымка, абурэнне і гнеў. Міжволі згадваеш той вобраз шукальніка ісціны, які стварыў некалі Якуб Колас у вершы «Наперад»: «Адзначан для кожнай істоты свой век. / Жыццё ж безупынна ўсё крочыць і крочыць, / А разам з ім — вечны юнак-чалавек... / Вітай жа дарогі і новыя далі, / І вечнага руху святыя скрыжалі, / І юнасць людскую, і мудрае слова...» Бліскучы лектар і прапагандыст роднага слова — гэта пра яго ў «Сказе пра Лысую гару» з несумненнай сімпатыяй сказана: «Змітрок рыўком прайшоў наперад, / Адкашляў хрыпку на хаду / І з развароту, без паперак / Абрынуў шквал на грамаду». Сваёй эрудыцыяй, красамоўствам, логікай, досціпам, энергіяй Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў шмат гадоў зараджаў студэнцкую і творчую моладзь і сам напаўняўся радасным адчуваннем волі і прастору.

Читать дальше →

Жанр
Критика
Язык
be
Размер FB2
1,3 МБ
Добавлена