![Обложка книги «Блакітны зніч [Лірычнае]»](https://knigi.app/books-data/covers/433/433759.jpg)
Блакітны зніч [Лірычнае]
Серия: Бібліятэка часопіса «Наша Вера»
Скачать
Начало книги
Каторую ўжо раніцу з крутога павароту дарогі бачу вялікі барвяны шчыт нізкага сонца — праз рэдка-лісцяную крону старое ліпы. Летась асірацелай, калі буран абярнуў з яе таксама старую, грувасткую ад бясконцых вясновых рамонтаў буслянку. I не пустую, а з нялётнай моладдзю, якую мы, суседзі, дружна шкадавалі, асабліва дзеці.
Калі мне трапляе на вочы штотыднёвая «таўсцюшка» модна легкадумнай ды развязнай «Комсомольской правды», я ў ёй адразу шукаю пад канец старонак абавязковы прыродазнаўчы нарыс Васіля Пяскова. Ён многа ведае i тонка, чыста адчувае.
Сёння ў яго пра кулікоў.
А мне не проста цікава, — я жыва ўспамінаю неверагодна далёкую раннюю восень трыццаць восьмага года. Сонечную, калі касілі атаву. Людзей паблізу мяне не было, я адзін убачыў як на зацішны брод нашай рыбнай Вушы чародкай аселі кулікі. Перада мною быў крутаваты ўзмежак, i я, прылёгшы, поўз на вышэйшае, каб убачыць тых кулікоў бліжэй.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Про Хрысто, Мінск, 2004
- ISBN
- 985-6628-39-3
- Язык
- be
- Размер FB2
- 214,1 КБ
- Добавлена
