Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?
Серия: Рассказы
Скачать
Начало книги
Гэта быў дзень бойняў, катаклiзмаў, тарнада, землятрусаў, зацьменьняў, масавых забойстваў, вывяржэньняў вульканаў, разнастайных загубаў, у пiк якiх сонца глытала зямлю i зьнiкалi зоркi.
Калi падаць гэта ўсё проста — найпаважаны чалец сям'i Бэнтлiяў узяў дый памёр.
Дог было ягонае iмя, i быў ён догам.
У нядзелю Бэнтлii прачнулiся позна i на кухнi знайшлi распластанага на падлозе Дога. Галава ягоная была павернутая да Мэкi, лапы акуратна складзеныя, хвасток не вiхляўся, а быў нерухомы ўпершыню за дваццаць гадоў.
Дваццаць гадоў! Божа мой, думаў кожны, цi магло насамрэч гэта быць так доўга? I цяпер, без усялякага дазволу, Дог быў халодны — ён пакiнуў сьвет.
Сузан, малодшая дачка, пабудзiла ўсiх рэзкiм крыкам:
— Нешта ня тое з Догам. Хутчэй!
Не парупiўшыся надзець халата, у нiжняй бялiзьне, Роджэр Бэнтлi кiнуўся паглядзець на нерухомага зьвера, якi ляжаў на кухнi. Усьлед за мужам пайшла Рут, а за ёю — iхны дванаццацiгадовы сын Скiп. Роднi й Сал, якiя жылi ўжо сваiмi сем'ямi, павiнны былi прыбыць пазьней. I кожны па чарзе мусiў сказаць адно й тое ж: «Не! Дог — назаўсёды».
- Жанр
- Научная фантастика
- Перевод
- Вольга Караткевiч
- Язык
- be
- Размер FB2
- 15,7 КБ
- Добавлена










