Кавалак дрэва

Рэй Брэдбери

Серия: Рассказы

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— Сядайце, малады чалавек.

— Дзякуй, — i малады чалавек сеў.

— Да мяне сталi даходзiць чуткi, — ветлiва пачаў Чыноўнiк. — Так, нiчога асаблiвага. Ваша запальчывасць. Ваша няўжыўлiвасць. Апошнi час толькi пра гэта i чую, i вось рашыў запрасiць вас асабiста. Хочаце памяняць працу? Можа, за мяжу, у новы Раён Ваенных Дзеянняў? Далей ад канцыляршчыны, блiжэй да мiлых сэрцу, добрых старых баёў?

— Не думаю, — сказаў малады сяржант.

— Чаго ж вы хочаце?

Сяржант пацiснуў плячыма i ўтаропiўся на свае рукi:

— Жыць у мiры. Раптам даведацца, што за ноч нейкiм цудам заржавелi ўсе гарматы свету, бактэрыялагiчная зброя стала стэрыльная, а танкi, быццам дагiстарычныя пачвары, загразлi на дарогах, што зрабiлiся канавамi дзёгцю. Вось чаго я хачу.

— Ну, мабыць, гэтага хацелi б усе, — сказаў Чыноўнiк. — Дык вось хопiць iдэалiстычнай балбатнi, блiжэй да справы, куды ж вас усё-такi паслаць? Вырашайце самi — Заходняя цi Паўночная Зона ваенных дзеянняў, - Чыноўнiк паказаў на ружовую карту, якая ляжала перад iм на стале.

Читать дальше →

Жанр
Научная фантастика
Перевод
Марына Кандрусевiч
Язык
be
Размер FB2
10,6 КБ
Добавлена