Обложка книги «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч

Рэй Брэдбери

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Заўтра Новы год. Ужо па дарозе на касмадром бацька і маці хваляваліся. Для іхняга сына гэта будзе першы палёт у Космас, упершыню ў жыцьці ён сядзе ў ракету, і ім хацелася, каб усё прайшло самым лепшым чынам. Таму, калі ім не дазволілі пранесьці ў карабель падрыхтаваны для яго падарунак, вага якога апынулася ўсяго толькі на некалькі ўнцый больш дапушчальнага, і маленькую ялінку з чароўнымі белымі сьвечкамі таксама прыйшлося пакінуць на мытні, і яны адчулі, што іх пазбавілі і сьвята, і любові да сына.

Хлопчык чакаў іх каля ўваходу на пасадку. Даганяючы яго пасьля безвыніковых пярэчаньняў з чыноўнікамі Міжплянэтнае службы, маці і бацька перашэптваліся.

– Што будзем рабіць?

– Нават ня ведаю. Зараз нічога ня зробіш.

– Дурныя інструкцыі!

– А яму так хацелася ялінку!

Рэзка прагучала сірэна, і сьціслы людзкі натоўп накіраваўся да ракеты, якая мусіць ляцець на Марс. Бацька і маці падняліся на борт самымі апошнімі, іх маленькі бледны сын ішоў паміж імі моўчкі.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Перевод
Валерыя Далевіч
Издание
Магілёў, 2014
Язык
be
Размер FB2
188,8 КБ
Добавлена