Обложка книги «Каменданцкі час для ластавак»

Каменданцкі час для ластавак

Алена Брава

Серия: Дэбют

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Калі Загадчык гарадской культуры з істэрычным узвіскатам тупой пілы верашчыць, што яна звольнена, так — зволь – не – на за правал учарашняга фэсту, вядома ж, бессэнсоўна нагадваць, што менавіта яна, Вікторыя, папярэджвала, ды што там — проста такі прарочыла на ўвесь голас магчымыя ападкі, заклінаючы правесці “мероприятие” не на вуліцы — усё ж верасень, не ліпень! — а ў сценах палаца культуры, і што ўвогуле яна стамілася, бы тая траянская Касандра, прадказваць няшчасці, якія потым здараюцца з-за чужога глупства ды безадказнасці. Спраўдзілася і ўчора — дакладна так, як маляваў ейны страх: дождж быццам толькі і чакаў узмаху дырыжорскай палачкі, каб абрынуцца скрозь прапалены феерверкамі навес на сцэну і ўмомант — дырыжор не паспеў яшчэ скончыць немузычную фразу з рэзка акцэнтаваным рытмам — ператварыць яе ў свежазалітую коўзанку. Аркестр захлынуўся дажджавой вадою. У пачатку праспекта паказаўся ўжо начальніцкі картэж, а прыбіральшчыцы з вёдрамі ды анучамі, мабілізаваныя Загадчыкам на няроўную барацьбу са стыхіяй, раскірачана соўгаліся па хлюпкай сцэне, павярнуўшыся да высокіх гасцей спінамі. “Кто р-распор-рядился?!” — закрычаў, вылецеўшы з машыны і вылупіўшыся на ўсю гэтую бяссэнсавую валтузню, местачковы Куратар, і Вікторыя, рупліва захоўваючы на твары маску пераможцы, адказала на пытанне. Загадчыка, на яго шчасце, побач не было, ён паімчаўся да дырэктара універмага, хацеў заслаць мокрую сцэну дыванамі. “Плевать я хотел на его указания, начинайте концерт!” — прашыпеў, ужо шэптам, Куратар, таму што з аўто якраз выходзіла пад дагодлівыя парасоны сама Кіраўніца з міністэрства культуры, адно прозвішча якой выклікала ў кар’ерных абарыгенаў трымценне жаху, — цвёрды жэст, якім яна па-мужчынску паціскала працягнутыя рукі, напомніў Вікторыі маму.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Мастацкая літаратура, Менск, 2004
Язык
be
Размер FB2
630,7 КБ
Добавлена