
Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў
Скачать
Начало книги
Я вельмі баяўся, што аднойчы наступіць момант, калі адно з усіх маіх касмічных падарожжаў стане апошнім. Зразумела, гэтага моманту не ўдалося пазбегнуць. І вось я, поўны смутку, вяртаюся ў чарговы раз на Зямлю і ведаю, што ўжо ніколі яе не пакіну.
Гэта ведаюць і ўсе астатнія члены нашага экіпажа: я саступлю месца маладому і больш дужаму беларусу. Камандзір, як ніхто іншы, да мяне асабліва ўважлівы. Па ягоным твары блукае нейкая загадкавасць. І вось ён мне кажа:
— Я, напэўна, упершыню парушу вызначаны на Зямлі маршрут. Ведаю, што табе аднойчы вельмі хацелася трапіць на тую маленечкую планету, што знаходзіцца на самым краі нашай Галактыкі, амаль ужо ў другой... Мы заляцім туды. Гэта мой табе падарунак!
І мы, сапраўды, заляцелі на тую планету. Я чамусьці чакаў, што там будзе нешта асаблівае. Мроіў пра незвычайную цывілізацыю, у якой будзе чаму і нам, зямлянам, павучыцца. Аказалася ж, мае мроі былі дарэмнымі. Планета — ну проста вымерлая! Амаль ніякай расліннасці, адно нейкія шары рухаюцца і рухаюцца ў паветры! Мы там не сталі доўга затрымлівацца, і наш камандзір, каб зрабіць выгляд, што мы ўсё-такі не дарэмна туды заляцелі, раптам сказаў:
- Жанр
- Детская проза: прочее
- Издание
- Літаратура і Мастацтва, Мінск, 2006
- ISBN
- 985-6720-15-X
- Язык
- be
- Размер FB2
- 488,9 КБ
- Добавлена