Палясоўшчык (на белорусском языке)

Франтишек Богушевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Трэцi год ужо быў леснiком на графскай пушчы, хадзiў цягам па лесе, па оступах, па градах i ведаю, што мядзведзь ёсць то ёсць, але бог баранiў спаткацца аж да гэтага года; ды i цяпер не ведаю, цi вiдзеў я мядзведзя, цi не вiдзеў.

А вот як было: якраз у задушны дзень. Той дзень на ляпорт мы ўсе сабралiся. Прыйшлi рана, меўся лоўчы паляваць, ды штосьцi з жонкай пабiлiся, цi што, от так, яму было не да ляпорту, не да палявання, i пратрымаў нас да вечара без нiчым нiчога, а падвечар загадаў дроў нарубаць; так i да ночы звялося.

Ноч цёмная, мне дахаты трэба iсцi праз сваю пушчу, праз оступ; дарогi нiякай няма, iдзеш логам, пасля градой, а там iзноў оступ; праз ручаёк доўгая старая елка, можа ўжо гадоў сто ляжыць вываратня, i па ёй пераходзiм, бывала.

Якраз, даходзячы да той вываратнi, думаю сабе: "Вот, божа баранi, цяпер мядзведзь на спатканне..."

Аж шапка паднялася, аж сэрца ёкае, улез на вываратню, пугач негдзе стогне ў старым дубе, - яшчэ страшней стала...

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Язык
be
Размер FB2
3,8 КБ
Добавлена