
Вырай
Скачать
Начало книги
Вясною, як толькі пачыналася цяпло, Антось вяртаўся дадому. Угледзеўшы на вуліцы яго маленькую жвавую фігурку, абвешаную клункамі, вяскоўцы лагодна і жартаўліва ўсміхаліся:
— Ну, во і Антось прыляцеў з выраю...
Ён і на самай справе быў нечым падобны на стомленага настальгіяй і доўгім цяжкім пералётам старога бусла. Бусел па вяртанні з выраю ніколі адразу не разважна не кідаецца да свайго гнязда. Антось таксама звычайна не спяшаецца адмыкаць масіўны заржавелы замок на дзвярах, бы палохаецца сустрэчы з цяжкім нежылым духам, што ўсталяваўся за зіму ў хаце, выводзіць які давядзецца не дзень і не два.
Бусел заўсёды робіць кругі над ваколіцай, над вёскай, быццам не можа нацешыцца-нарадавацца сустрэчай з роднымі краявідамі, потым дзень-другі адпачывае на балоце, паважна тэпаючы чырвонымі цыбатымі нагамі па неглыбокай вадзе, цікуючы паўсонных жаб, і толькі пасля, трохі акрыяўшы, аглядае буслянку, з разважнай самавітасцю бярэцца за свае няхітрыя бусліныя клопаты.
- Жанр
- Советская классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 541,7 КБ
- Добавлена