Расследаванні інспектара Сарвы

Сергей Белаяр

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Аксід жалеза надаваў Марсу бледна-чырвонае, амаль аранжавае адценне, праз што пла­нета нагадвала баскетбольны мяч. Па меры набліжэння можна было добра адрозніць дэталі: ударныя кратары, даліны, Нікс Алімпіка, каньёны, палярныя шапкі. Па-свойму Марс быў нават прыгожы.

У дзверы пагрукалі.

— Заходзьце! — адарваўся ад ілюмінатара інспектар Дэпартамента пазазямных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.

— Праз гадзіну выходзім у кропку скідання, спадар інспектар! — сунуў галаву ў каюту Пётр Голін, памочнік капітана «Яна Гевелія». — Будзьце гатовыя!

— Зразумеў, дзякую! — зборы не адбіралі шмат часу. Мінімумам рэчаў Сарва абыходзіўся не толькі ў камандзіроўках.

Ангар быў поўны тэхнікаў: праводзілася перадстартавая падрыхтоўка бота. Нават самая ма­лая няспраўнасць ставіла функцыянаванне калоніі пад пытанне.

— Укладвайце рэчы, спадар інспектар! Зараз вам дапамогуць апрануць скафандр! — паводле правілаў касмічнага флоту, скіданне бота з людзьмі дазвалялася толькі пасля таго, як капітан судна даваў згоду.

Читать дальше →

Жанр
Научная фантастика
Язык
be
Размер FB2
615,6 КБ
Добавлена