Максім Багдановіч — крытык

Святлана Белая

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Вядома, што крытыка − тая галіна духоўнай дзейчасці чалавека, якая болей за іншыя фарміруе грамадскую свядомасць. Так было ва ўсе часы. Але яе роля значна ўзрасла ў наш бурлівы час перабудовы. Эпоха галоснасці аказалася жыватворнай для літаратурна-мастацкай крытыкі. У яе атмасферы з’явілася шмат значных крытычных твораў. Аднак стан самой крытыкі, як і адносіны да яе, супярэчлівыя. Адчуваецца размытасць крытэрыяў, паспешлівае адмаўленне ад мінулых набыткаў. “Галасы сталі гучней, а рэзананс цішэй. Галасоў стала болей, а водгукаў меней”[1] − так ахарактарызаваў сённяшнюю літаратурна-мастацкую крытыку Л.Аннінскі. Таму адчуваецца асаблівая патрэба ў звароце да тых, хто стаяў у вытокаў літаратурна-мастацкай крытыкі, закладваў яе асновы. У Беларусі адным з такіх быў Максім Багдановіч. У яго спадчыне сённяшні крытык знойдзе высакародныя прыклады абароны праўдзівасці і народнасці літаратуры, аналізу твораў па законах мастацтва, мужнасці ўказаць на недахопы аўтарытэтаў, падтрымкі пачынаючых аўтараў.

Читать дальше →

Жанр
Биографии и мемуары: прочее
Издание
Мінск, 1989
Язык
be
Размер FB2
156,1 КБ
Добавлена