Сумленны ўчынак
Скачать
Начало книги
«Просьба да жыльцоў, выходзячы, пакiдаць ключы на дошцы…» Не зважаючы на аб'яву, тэкст якой адмiнiстратар, былы сяржант iнтэнданцкай службы Пюмiле, вывеў з любоўю калiграфiчным почыркам, Ганзаг прабег мiма адмiнiстратаравага столiка i нiчога не пакiнуў на кручку з нумарам 23. I ўсё ж панi Пюмiле паспела высунуцца з акна i пачала абурацца на пацеху ўсяму кварталу:
— Я вас бачыла, пан Рабатэн! Ключ вы можаце пакiнуць сабе. Але я абяцаю, што вы будзеце сёння начаваць на вулiцы, калi не заплацiце.
Ганзаг зрабiў выгляд, быццам нiчога не чуў. Iнстынктыўна, а можа, каб сагрэцца, ён пабег. На вулiцы Тальб'як ён прамiнуў сваю «штаб-кватэру» «Кавярня аб'яднаных мастацтваў». Там, як звычайна да абеду, Бертран старанна шараваў кававарку, храмаваныя часткi якой адпацявалi i трацiлi свой бляск. Але, на жаль, у кiшэнях у Ганзага было пуста, а яго крэдыт скончыўся. Ён уздыхнуў, падняў каўнер пiнжака i нырнуў у пахмурны ранак, якi яму яшчэ трэба было неяк перажыць.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Сяргей Шупа
- Язык
- be
- Размер FB2
- 32,7 КБ
- Добавлена