Сьмерць лютністы
Скачать
Начало книги
Немцы не дазволілі нармальна справіць навагоднія сьвяты. Не зважаючы на вялікі спадзеў многіх ахвотнікаў, фаервэркі былі катэгарычна забароненыя пад пагрозаю карных захадаў ажно да расстрэлу. Як папраўдзе, расстрэлы дужа нэрвавалі менскі люд. Неяк цяжка было сьцяміць, чаму немцы, калі што ня так, хапаліся за зброю. Амаль як бальшавікі тыя. Хаця апошнія чынілі практычна ўсё ўпотайкі безь нямецкае схілкі да паказальнасьці, але хто ж у Менску ня знаў мясьціны, дзе НКВД мардаваў людзей?! Хто-ніхто, аднак, быў гатовы зразумець немцаў, бо ў менскіх ваколіцах шнырылі савецкія банды, а руіны самога места таксама былі ня надта бясьпечнымі з прычыны дзейнасьці зладзейскіх груповак, якія менавалі сябе „патриотическим подпольем“. Так ці гэтак, але стрэлы тут гучэлі штодня, бо нямецкая адміністрацыя ня мела аніякае пэўнасьці, што пад выглядам фаервэркаў чырвоныя ня ўчыняць якой-кольвек дывэрсіі.
У адной з кватэраў на Старажоўцы Новы год сьвяткавала грамада прагрэсіўнае беларускае моладзі. Хлопцы й дзяўчаты пад немудрагелістую заедзь пілі крэпкую самагонку, слухалі спадзеўны Лёндан і зьненавідную Маскву, шэптам пяялі народныя й нацыянальныя песьні, гутарылі пра паваенную будучыню мілае Бацькаўшчыны. Нехта з хлапцоў прыцёг даўных віленскіх паштовак „Беларускі флірт“. Знаны ў сябрыне лютністы Анатоль Лагуцёнак пачынаў гэты флірт выабражаць, чапляючыся да прытомных дзяўчат. Было сьмешна. Сьмяяліся да праўды, ня ўсе, бо на вечарынцы знайшлося месца гмураватаму Міхасю Лапіцкаму, каторы такіх публічных жартачкаў ня дужа паважаў. На пачатку вайны ён дзейнічаў у складзе групы, што высадзілася каля сталіцы Савецкае Беларусі для таго, каб чыніць перашкоды адступаючым чырвоным войскам. Потым доўгім часам хлопец мусіў перабываць у Гомелі, які немцы далучылі да сваёй „Украіны“.
- Жанр
- Проза
- Язык
- ru
- Размер FB2
- 35,7 КБ
- Добавлена