Пятнаццаць лішніх хвілін
Скачать
Начало книги
Радкоў маіх лірычнейшым салютам...
Маладзенькія грудзі рытмічна ўздымаліся пры кожным слове, прамоўленым з большым надрывам, зь вялікшаю імпэтнасьцю. Па ўсім здавалася, што Надзейка на самай гары ўзрушэньня і што ўтую хвілю яе немагчыма было запыніць. «Агнявая б каханка выйшла», — ужо ў каторы раз памысьліў Барыс Макаравіч і мала не аблізнуўся, пільнуючы, як ружавела яго найлепшая вучаніца.
Урок доўжыўся далей, і настаўнік, адагнаўшы юрлівыя подумы, па-майстэрску зводзіў у адно навучальныя, выхаваўчыя і разьвіцьцёвыя мэты. Не забываўся ён і на моманты ідэалягічныя. «I сягоньня, калі магутнае нямецкае войска пад павадырствам вялікага Адольфа Гітлера аслабаніла Беларусь ад бальшавіцка-жыдоўскага паняволеньня, перад намі расчыніліся новыя далягляды ў працы і барацьбе», — акурат перад самым званком падвёў ён пад урокам рысу ды адпусьціў дзятву на перапынак.
Госьці, а апрача дырэктара гэта быў сам акруговы камісар з загадчыкам школьнага аддзелу, былі ўсьцешаныя. Акруговы камісар, не зважаючы на падкрэсьленую стродкасьць, дазволіў сабе ўсьміхнуцца. Па-беларуску, хоць і зь пятае на дзясятае, ён разумеў, бо добра абазнаўся ў мове славацкай. тры гады меўшы аналягічную па функцыях пасаду ў «самастойнай» Славаччыне. Яму дапраўды было прыемна, што сярод тубыльцаў ёсьць такія экзэмпляры, як гэны настаўнік. Шчырасьці Барыса Макаравіча замераць было немажліва, але ж ён, прынамсі, агучваў належныя пастуляты ды не зрываў зь сьцяны партрэт фюрэра, як гэта неаднакроць здаралася ў ікшых акругах Беларусі. Таму камісар даваў настаўніку адно дадатныя характарыстыкі, што сунімалі страх, каторы ад’ядаю душы сядзеў у Барысавых каменных начальніках. Сам Барыс Аляксючыц страху за сабой не прыкмячаў і ад занятку чакаў толькі гэткіх выкшталцоных вынікаў, бо па-іншаму, як лічыў, і быць не магло.
- Жанр
- Проза
- Язык
- ru
- Размер FB2
- 35,6 КБ
- Добавлена