Обложка книги «Бог кахання Марс»

Бог кахання Марс

Сергей Александрович Балахонов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Як там з навукай кахання? Пакахаліся – сышліся. Не склеілася – разбегліся. Даўно наладжаны алгарытм, якому сёння не замінаюць ані царкоўныя настаўленні, ані феадальны гаспадарчы інтарэс. Аднак дагэтуль знаходзяцца людзі, якія незнарок трапляюць у пастку – пякучую пятлю моманту, калі ўзаемнасць з таго боку раптоўна абрываецца, а яны ў бессэнсоўным імпэце ўсё намагаюцца яе сашчапіць ці склеіць.

Гэта рыхтык пра Ягора. Сказаць, што ён успрыняў такі абрыў хваравіта, – усё адно што жартаўлівы матыў на дудачцы прасвістаць. Да часу расстання з каханай яны бавіліся разам амаль год. Суцэльная ўзаемнасць. Паравозік шчасця, кахання і пяшчоты, што адправіўся з сонечнага Рамонкава, узбіўся на прамяністую радыяльную каляіну, каб, як здавалася, не спыняцца ніколі. У рэчаіснасці такім Рамонкавам сталі старажытныя Юравічы. Там, на археалагічных раскопках, усё і пачалося.

Кіраваць раскопкамі Ягору Руткоўскаму было няпроста. Такі-сякі досвед ён меў, але ж і год ад году розніўся. Калі адны выпраўляліся ў той куток Гомельшчыны на покліч сэрца, то многіх іншых вялі жаданне добрых адзнак у залікоўках і магчымасць заслужыць лаяльнасць не самага ліберальнага выкладчыка. Існавала і трэцяя група, якая складалася з валанцёраў, падахвочаных абяцаннямі гучных адкрыццяў.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы, Роман, повесть, Фантастика:прочее
Год написания
2020
Издание
Мінск, 2020
ISBN
978-985-7210-51-0
Язык
be
Размер FB2
1,3 МБ
Добавлена