Обложка книги «Тэатр шчасьлівых дзяцей»

Тэатр шчасьлівых дзяцей

Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

І тут дзьверы адчыніліся.

«Вы чаго расшумеліся? – спытаў Кабінет Кабінетавіч, выходзячы са свайго цёмнага кабінета. – Толькі і чуваць, што вашыя дзікія крыкі».

І ён паглядзеў сваімі кабінетнымі вачыма спачатку на мяне, потым на Анціка. Але на мяне ўсё-ткі больш строга.

«Нейкія малпы, а ня дзеці», – сказаў Кабінет Кабінетавіч і павярнуўся, каб зноў схавацца ў сваім пакоі.

«Проста нам нудна», – нечакана сказаў гучным голасам Анцік. Мне ажно сорамна за яго зрабілася.

«Што? Нудна? Вам?»

Кабінет Кабінетавіч і праўда быў зьдзіўлены. І трошкі пакрыўджаны. Быццам глядзець на зачыненыя дзьверы ягонага кабінета было найлепшай забавай, якую можна сабе ўявіць.

«Так, нудна, – сказала Юля, выпаўзаючы з-пад канапы. – Нам нудна, і сумна, і нецікава, а яшчэ маркотна і тужліва. І яшчэ… І яшчэ журботна, вось».

Трымаючыся за ручку дзьвярэй, Кабінет Кабінетавіч разгублена абвёў нас вачыма. Спачатку мяне, потым Анціка, а потым Юлю. Аднак на Юлю чамусьці ён паглядзеў больш разгублена.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Детская фантастика: прочее, Детские остросюжетные: прочее, Зарубежная литература для детей, Современная сказка
Год написания
2021
Издание
Мінск, 2021
Язык
be
Размер FB2
989,3 КБ
Добавлена