Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей

Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Літаратура — парадак словаў; слоўнік — таксама. Думаючы пра першую, адкрываеш другі…

І вось яно, цудоўнае, забаўнае супадзенне, з тых, якім заўжды радуешся, нібы дзіця. Слова “вальнадумец” уладкавалася ў слоўніку ў небяспечным суседстве з “валькірыямі” і “Вальпургіевай ноччу”.

Нібы слоўнік хоча сказаць нешта большае, чым загадвае яму алфавіт.

Ты ўсміхаешся, уражаны і крыху напужаны. Бо неяк ты ўжо чытаў пра аднаго вальнадумца, начнога самотніка, які жыць не мог без валькірый. Няўжо і праўда супадзенне? Можа, гэты някідкі, выдадзены “Народнай асветай” слоўнічак намякае на тое, што ніякі парадак не ёсць канчатковым, што не ўсе кропкі яшчэ расстаўленыя і кожны курсіў можа ў любы момант узняцца з каленяў? Бо як толькі ты бачыш усе гэтыя словы на “в”, сабраныя разам у куце старонкі, у галаве тваёй пачынае граць геніяльная, несмяротная музыка, а нечы голас зноў нашэптвае табе адну даўнюю, дужа павучальную гісторыю.

Читать дальше →

Жанр
Публицистика
Язык
be
Размер FB2
755,5 КБ
Добавлена