
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Скачать
Начало книги
Я хацела бы нарадзіцца ў вадзіночнай камары — прынамсі, уся яе прастора належала бы мне адной.
Аксьціся Ай
1
„Т, Т, Т,” — казаў двор. Вецер цёрся аб размешаную там бялізну, недзе пэнсыянэры гадалі на птушыным памёце: альбо грошы, альбо госьці...
Дыктатар з вузкай лесьвічнай пляцоўкі назіраў, як крадзецца па двары вялізны касы цень. З пункту погляду гэтай зямлі быў пачатак траўня, Дыктатар меў сваё часазьлічэньне; „Дзень” — думаў Дыктатар; „разаграваўся” — лянотна працягвала сонца, „надта марудна” — сканчаю я пачаты імі сказ.
Дыктатар стаяў перад наскрозь зафарбаваным, нядыхаючым вакном ужо гадзіны з тры, адзінота яго была парушаная толькі двойчы, спачатку нечая размова, цыркулюючы вакол дызэльнага паліва, нарадзілася ў глыбіні пад'езду, усё галасьнеючы прайшла за сьпіной Дыктатара й памерла на паверсе вышэй. Затым адтуль жа па прыступках скацілася, дзынкаючы, шчанё, і пасьля гэтага яшчэ выразьней стала нерухомасьць уціснутай у неба таполі, і стрыманае пагойдваньне пад'езду.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- 2018
- Язык
- be
- Размер FB2
- 522,4 КБ
- Добавлена