
Праклятыя госці сталіцы
Скачать
Начало книги
Увесь дом чуў, як яго зачыналі: жонка мясцовага актывіста Мінуса, якая віталася з суседзямі заўсёды шэптам, на гэты раз лямантавала як рэзаная, насаджваючы нядаўна пабудаваную хрушчоўку на свой крык, нібы мяса на шампур. Мужчыны весела падміргвалі адзін аднаму, кабеты, хаваючы абурэньне, удавалі трывогу: ці мала што? (хаця б вокны пазачыняла)... Аднак столькі было ў гэтым ляманце радаснай моцы, моцы сусьветнага патопу, такім ён быў красавіцкім, антысавецкім, усепераможным, што нават школьнікі, якія гулялі ў двары ў штандар, разумелі: цётцы вельмі, вельмі добра... Дый не магло, ня мела права ў кватэры нумар дзевятнаццаць адбыцца анічога благога, там заўсёды жылі як душа пад душам Шарко. Так што калі таварыш Мінус з папкай пад пахаю вяртаўся дахаты з таварыскага суду, суседзі сустракалі яго звычнай нянавісьцю, і толькі малады практыкант з жэку чамусьці горача паціснуў руку.
Як і ўсе тутэйшыя дзеці, Назар Мінус нарадзіўся з жоўтай плямкаю на правым прадплеччы, падобнай да лішая. Гэта быў час, калі вэтэраны вайны яшчэ не кусалі людзей у цёмных завулках, і марозіва рабілі з малака. У суседнім пад’езьдзе жыў хлопчык Родзя, і ўсё на сьвеце было Родзіна. Грэлася на пліце вада ў эмаляваным вядры, майдадыр са злавесным шкробатам наточваў свой інструмэнт, і кляксонамі павісквалі прывязаныя да калыскі гумовыя качкі. Сястра нехаця малілася на кухні сьвятому Валодзю. Назар Мінус узяў нагу ў руку й ціха прамовіў:
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Логвінаў, Мінск, 2008
- ISBN
- 978-985-6800-68-2
- Язык
- be
- Размер FB2
- 655,6 КБ
- Добавлена